Усе навіны

Лапко аб'явіла пра завяршэнне кар'еры

13 студзеня, 10:36

Беларуская тэнісістка Вера Лапко аб'явіла пра завяршэнне сваёй кар'еры. На сённяшні дзень ёй 25 гадоў. Лапко доўгі час з-за траўм не выступала на топ-турнірах.

У сваёй кар'еры беларуска была пераможцай юніёрскага Australian Open, фіналісткай юніёрскіх US Open і Уімблдона ў парным разрадзе, а таксама першай ракеткай свету ў юніёрскім рэйтынгу. У дарослай кар'еры Лапко дасягнула 60-га радка ў рэйтынгу WTA. Гэта было ў кастрычніку 2018 года.