Усе навіны

Журналіст Шапіра: «Сабаленка ў Індыян-Уэлсе была з новым хлопцам. Гэта не Дзімітраў»

21 сакавіка, 18:35

Амерыканскі журналіст Крэйг Шапіра распавёў, што беларуская тэнісістка Арына Сабаленка на турніры ў Індыян-Уэлсе, які праходзіў з 6 па 17 сакавіка, была ў суправаджэнні новага хлопца. Яго імя не называецца.

Пры гэтым крыніца адзначае, што гэта не Грыгар Дзімітраў, з якім спартсменка размясціла сторыс ва інстаграм-акаўнце з самалёта ў Маямі з каментаром: «Палёт на стылі».

Нагадаем, як даведалася «Трыбуна» ў амерыканскай паліцыі, экс-хакеіст зборнай Беларусі, падпісант ліста за Лукашэнку, бойфрэнд тэнісісткі Арыны Сабаленкі Кальцоў, знаходзячыся ў адным з гатэляў у прыгарадзе Маямі, у ноч з 17 на 18 сакавіка скочыў з балкона, што следства лічыць «відавочным самагубствам». Кальцову было 42 гады.