Усе навіны

Маямі (WTA): Сабаленка выйграла свой першы матч пасля смерці Кальцова ў Бадосы, Азаранка прайшла Стэрнс

23 сакавіка, 01:40

Беларускія тэнiсiсткi Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка выйшлi ў трэці круг турніру ў Маямі.

Матч Сабаленкі першапачаткова быў запланаваны на 21 сакавіка, арганізатары перанеслі яго ў сувязі са смерцю экс-партнёра Сабаленкі, былога хакеіста Канстанціна Кальцова. 22 сакавiка пачатак сустрэчы затрымалі на шэсць гадзін з-за дажджу.

Сетка турніру тут.

Miami Open

Маямі, ЗША

19 – 31 сакавіка 2024

WTA 1000

Прызавы фонд 8 770 480 долараў

Адкрытыя корты, хард

Другі круг

Паўла Бадоса (Іспанія) – Арына Сабаленка (Беларусь) – 4:6, 3:6

Пэйтан Стэрнс (ЗША) – Вікторыя Азаранка (Беларусь) – 5:7, 6:3, 4:6