Tribuna/Тэніс/Блогі/«Ды ідзі ты ## ###». У матчы з украінкай Сабаленка пасылала суддзю, а потым разнесла ракетку

«Ды ідзі ты ## ###». У матчы з украінкай Сабаленка пасылала суддзю, а потым разнесла ракетку

Арына можа праляцяць міма Алімпіяды, хаця вайну не падтрымлівала.

24 сакавіка, 15:35
«Ды ідзі ты ## ###». У матчы з украінкай Сабаленка пасылала суддзю, а потым разнесла ракетку

Падобна, Арына Сабаленка перажывае адзін з найцяжкіх перыядаў у сваім жыцці. У ноч з 18-га на 19-га сакавіка не стала Канстанціна Кальцова – былы хакеіст зборнай Беларусі выпаў з 23-га паверха гатэля St. Regis Bal Harbour Resort у Маямі. З 2020-га ён і Сабаленка былі ў адносінах, аднак пасля трагедыі тэнісістка заявіла, што на момант гібелі іх пара ўжо расталася. Адзначым, што для паліцыі прыярытэтнай версіяй здарэння з'яўляецца самагубства.

Смерць Кальцова адбылася напярэдадні турніру ў Маямі (WTA 1000). Пасля трагедыі з'яўлялася інфармацыя, што Сабаленка не прыме ўдзел у спаборніцтве, аднак пазней аказалася, што беларуска ўсё ж такі згуляе. Першы паядынак супраць сваёй сяброўкі Паўлы Бадосы, якая заяўляла што ўкурсе ўсёй сітуацыі з Кальцовым, Сабаленка выйграла (6:4, 6:3).

Другую гульню на турніры Сабаленка правяла ў ноч на 24 сакавіка. На яе, як і на першую, Арына выйшла ў чорным адзенні. Але ў адрозненне ад гульні з Бадосай, у якой прыяцельскія адносіны з Арынай, гуляць Сабаленку прыйшлося з украінкай Ангелінай Калінінай (WTA: 36). Практычна ўсе прадстаўніцы дадзенай краіны па-асабліваму настройваюцца на беларусак, чыя дзяржава стала саўдзельнікам Расіі ў вайне супраць іх Радзімы.

У выніку Сабаленка прайграла (4:6, 6:1, 1:6) – падвялі нявымушаныя памылкі, якіх за матч набралася ажно 55. У беларускай тэнісісткі былі тры падачы навылёт, шэсць падвойных памылак і пяць рэалізаваных брэйк-пойнтаў з 11. У Калінінай – адзін эйс, пяць падвойных памылак і шэсць рэалізаваных брэйк-пойнтаў з 11.

Падчас гульні ў Сабаленкі пачалі здаваць нервы. Пасля чарговага прайгранага розыгрышу ў трэцім сэце яна выбіла мяч з корта і пачала мацюкацца, пасля чаго атрымала папярэджанне ад суддзі. У адказ на заўвагу, арбітр была паслана куды далей. Ніжэй поўны дыялог:

Сабаленка: «У п###у ##### [блін] гэта ўсё, проста ў п###у».

Арбітр: «Папярэджанне міс Сабаленка за выбіты з корта мяч».

Сабаленка: «Ды ідзі ты н###й».

Сабаленка вылецела на стадыі 1/16 фіналу. Пасля перамогі на Australian Open гэта ўжо трэці няўдалы турнір для яе. 20 лютага беларуска прайграла ў Дохе ў сваім першым жа матчы, а 13 сакавіка саступіла ў 1/8 фіналу спаборніцтваў у Індыян-Уэлсе.

Пасля паражэння Сабаленка зноў не стрымлівала эмоцый і спагнала злосць ад паражэння на сваёй ракетцы.

Пасляматчавага поціску рукі традыцыйна не адбылося. А Калініна ў каментарыі пасля паядынку сказала, што ганарыцца перамогай:

«Заўсёды цяжка гуляць на вялікіх турнірах супраць такіх топ-гульцоў. Мне было вельмі цяжка зладзіцца з нервамі, але ў цяжкія моманты атрымалася з гэтым зладзіцца.

Так што сёння крыху ганаруся сабой», – сказала Калініна.

Украінскай тэнісістцы сапраўды ёсць чым ганарыцца. Калініна ўпершыню абыграла суперніцу, якая займае другі радок рэйтынгу WTA. Да перамогі над Сабаленка самая высокарэйтынгавая тэнісістка, якую ўдавалася абгуляць Калінінай, была Марыя Сакары. Тая перамога ўкраінкі здарылася ў 2022-м на турніры ў Істбурне (WTA 500) у другім крузе (3:6, 7:5, 6:4). Грэцкая тэнісістка тады займала пяты радок рэйтынгу WTA.

Прама зараз Калініна займае 36-ы радок у рэйтынгу WTA і з'яўляецца 4-й ракеткай Украіны. Вышэй распалагаюся Эліна Світоліна (17-я), Марта Касцюк (26-я) і Даяна Ястрэмская (33-я). На юніёрскім узроўні Калініна даходзіла да фіналу Уімблдона 2013 у парным разрадзе і фіналу US Open 2014 у адзіночным. На юніёрскім Australian Open 2014 станавіўся чэмпіёнкай у пары з расіянкай Лізаветай Кулічковай.

На дарослым узроўні поспехі Калінінай больш сціплыя. На яе рахунку 16 перамог на турнірах серыі ITF. Найлепшым дасягненнем Калінінай на турнірах серыі WTA зʼяўляюцца два фіналы: у 2021 годзе ў Будапешце (WTA 250) уступіла казашцы Юліі Пуцінцавай (4:6, 0:6) і ў 2023-м у Рыме (WTA 250) уступіла таксама прадстаўніцы Казахстана Алёне Рыбакінай (4:6, 0:1). Апошні фінал не змагла дайграць з-за траўмы, але выхад у вырашальную стадыю турніру дазволіў ёй заняць рэкордны 25-ы радок рэйтынгу WTA. Таксама ў 2023-м Калініна дабілася найлепшага выніку на турнірах вялікага шлема, дайшоўшы да 1/16-й Australia Open.

Смерць Кальцова і сенсацыйнае паражэнне ад Калінінай не адзіныя прычыны для перажывання Сабаленкі. У суботу партал Tennis Up To Date паведаміў, што яна, як і іншая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, адсутнічае ў спісе патэнцыяльных удзельнікаў Алімпіяды-2024.

Цікава, што раней міжнародная тэнісная федэрацыя (ITF) заявіла, што дапусціць беларускіх і расійскіх тэнісістаў да АГ-2024 ва ўсіх разрадах. Пры гэтым усіх патэнцыйных удзельнікаў АГ ў тэнісе павінна зацвердзіць асобная камісія ITF. Сярод крытэрыяў – удзел у 2023-2024 гадах у матчах за зборныя, якія ў Беларусі і Расіі не праводзяць з-за міжнароднага бана, аднак камісія можа зацвердзіць гульца і без такіх сустрэч.

МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.

Інфармацыя пра магчымы нядопуск беларускіх тэнісістак на АГ у Парыж, здаецца нечаканай. Ні Сабаленка, ні Азаранка не выказваліся ў падтрымку вайны ва Украіне. Так, першая з'яўляецца падпісанткай за рэжым. Аднак падчас турніру ў Парыжы ў чэрвені 2023-га яна прама сказала, што прама цяпер не падтрымлівае ні Лукашэнку ні вайну.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты