Tribuna/Футбол/Блогі/Begаныч/Якi ты фанат? Як зрабіць гiсторыю свайго спартыўнага заўзятарства - лайфхак дня
Блогі

Якi ты фанат? Як зрабіць гiсторыю свайго спартыўнага заўзятарства - лайфхак дня

Вывучаем новыя праграмы

Блог — Begаныч
Аўтар — Бэзавы Кіт
12 красавіка 2023, 09:50
Якi ты фанат? Як зрабіць гiсторыю свайго спартыўнага заўзятарства - лайфхак дня

Ёсць тут тыя, хто вядзе падлік сваіх наведаных матчаў, гульняў, паядынкаў?

Для вас на YouTube-канале пра Notion выйшла відэа, якое дапаможа разабрацца і зрабіць першыя крокі ў дадатку для стварэння нататак і тэкставых дакументаў, спісаў спраў, баз даных, табліц, баз ведаў, вядзення праектаў і сумеснай працы, праз вельмі рэлевантную спартыўную тэму.

Як выкарыстоўваць Notion для захавання вашай гісторыі наведаных спартыуных падзей:

Цяпер гэта можна рабіць не толькі футбольным граундхоперам: для іх распрацаваны зручны дадатак Footbology, Сюды дададзены яшчэ і хакей, баскетбол, гандбол і шмат іншых разделаў.

У гэтым відэа разбяром як запаўняць шаблон інфармацыяй аб вашых любімых камандах, матчах, турнірах і не толькі.

Будуць і некалькі цікавых гісторый пра «Цмокі», «Крумкачы» і Саню Івуліна. Зразумела, што ўсё гэта на беларускай мове. Падпісвайцеся, калі было карысна!

На канале яшчэ ёсць відэа пра трэндавую нейрасетку Notion AI.

Гэта відэа для тых, хто хоча даведацца як выкарыстоўваць штучны інтэлект у паўсядзённым жыцці.

Тут разгледзім шмат прыкладаў выкарыстання, уключаючы напісанне казак, рамантычных лістоў і стварэнне тэстаў.

Вы даведаецеся, як ствараць унікальны кантэнт з дапамогай штучнага інтэлекту, а таксама як выкарыстоўваць гэты інструмент у сваіх паўсядзённых задачах:

Таксама ёсць шаблон для ўліку фільмаў

Падзялюся з вамі сваім вопытам выкарыстання Notion для арганізацыі спісу прагледжаных фільмаў. Пакажу, як запаўняць шаблон у Notion, які дапаможа вам зручна захоўваць інфармацыю аб прагледжаных фільмах і дадаваць новыя пазіцыі ў спіс. І, вядома, абмяркуем з вамі пераможцу Oscar 2023 - фільм "Усё, усюды і адразу":

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты