Tribuna/Футбол/Блогі/ФК Гомель/Рэтра дня! У Гомелі знайшоўся фатаздымак першай футбольнай каманды Беларусі
Блогі

Рэтра дня! У Гомелі знайшоўся фатаздымак першай футбольнай каманды Беларусі

А вы ведаеце гісторыю?

Блог — ФК Гомель
Аўтар — KentYara98
16 снежня 2022, 09:49
Рэтра дня! У Гомелі знайшоўся фатаздымак першай футбольнай каманды Беларусі

Гомельскі журналіст Сяргей Вяршынін апублікаваў справаздачу, у якой расказаў, што знайшоў сапраўдны рарытэт -

Гісторыя такая. У Гомелі футбол прапагандаваў адэскі гулец А.Л. Лібман – працаўнік гомельскага аддзялення Злучанага банка ў 1910-1911 гадах. Па адной з версій ён быў рускім немцам з багатай адэскай сям'і Лібманаў. Дзесьці ў канцы 1911 года ён зʼехаў у Кіеў і пачаў гуляць за сваю былую каманду «Спорт» і зборную горада. Таксама Лібман гуляў у адэскім «Маяку». У 1912-м кіеўская каманда Лібмана стана чэмпіёнам.

Журналіст змог знайсці пасляматчавае фота каманд Кіева і Харкава ад 13 мая 1912 года. Тут Лібман дакладна ёсць, але невядома дзе ён.

Але ёсць і больш удалая знаходка – у журнале «Рускі спорт» апублікавана фатаграфія пад назвай «Першая гомельская футбольная каманда, заснаваная ў 1910 годзе»

Такім чынам атрымліваецца, што гэта першае фота беларускай каманды ў гісторыі не толькі Гомеля, але і нашай краіны.

Да гэтага лічылася, што першым быў здымак «Спорта» 1914-га:

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты