Tribuna/Хакей/Блогі/Viejšnoryja history/У Беластоку заўважылі машыну прыхільніка «рускага свету» і рэжыму Лукашэнкі. Здаецца, гаспадар заўзее за хакейны «Нёман»

У Беластоку заўважылі машыну прыхільніка «рускага свету» і рэжыму Лукашэнкі. Здаецца, гаспадар заўзее за хакейны «Нёман»

Расійская свастыка, георгіеўская стужка і ЧЗ-сцяг.

Блог — Viejšnoryja history
Аўтар — Alex Zagorski
16 лютага 2023, 17:24
У Беластоку заўважылі машыну прыхільніка «рускага свету» і рэжыму Лукашэнкі. Здаецца, гаспадар заўзее за хакейны «Нёман»

13 лютага выданне MOST апублікавала фота з допісам яго чытачоў, якія распавялі, што заўважылі машыну адэпта рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і пуцінскай вайны.

«Спераду на люстэрку боўталася стужка георгіеўская, а таксама вісюлька ў выглядзе футбольнай цішоткі з нейкім нумарам і словамі «Гродно» і «Кислый» над і пад лічбай. Збоку злева — на заднім шкле прымацаваная вісюлька ў выглядзе чырвона-зялёнай далоні з надпісам «Беларусь». А ззаду — «Z», прычым «зэт» яўна надрапаны ўласнаручна, не фабрычным спосабам», – адзначылі чытачы MOST.

З набору фанацкай атрыбутыкі можна зрабіць выснову, што гаспадар машыны прыехаў з Гродна і заўзее за мясцовы хакейны клуб «Нёман» – зараз у камандзе як раз гуляе 33-гадовы форвард Арцём Кіслы, таму, магчыма, менавіта яго «вісюлька» знаходзіцца ў машыне.

Застаецца толькі здагадвацца, як гэткая машына і такі чалавек маглі патрапіць на тэрыторыю краіны Еўразвязу.

Дарэчы, выданне хоча звязацца з кіроўцам аўто, каб з ім паразмаўляць.

Іншыя пасты блога

Усе пасты