Усе навіны

Валерый Старцаў пра Суперлігу: «Мы хочам гуляць, але ёсць шмат акалічнасцяў, якія мы павінны пераадолець»

28 снежня 2022, 19:03

Старшыня апякунскай рады валейбольнага клуба «Шахцёр» Валерый Старцаў пракаментаваў удзел клуба ў Суперлізе Расіі, які праходзіць з 30 верасня 2022 па май 2023 года.

– Мы хочам гуляць у Суперлізе Расіі і ўжо ёсць запрашэнне ад Федэрацыі расійскага валейбола, каб мы прымалі ўдзел у наступным годзе. Але тут ёсць шмат акалічнасцяў, якія мы павінны пераадолець. Гэта, па-першае, і фінансавыя акалічнасці, і гуляць мы павінны, канечне, не так, як цяпер. Мы гуляем у першасці Беларусі, а павінны думаць пра шасцёрку наймацнейшых. Вось на гэта разлічана і наладжана нашая каманда. Каманда – гэта я маю на ўвазе і губернатар нашай вобласці (у нас ужо гутарка такая была), і мэр нашага горада, і генеральны дырэктар «Беларуськалій», і, канечне, мы.

– Маеце на ўвазе шасцёрку Суперлігі?

– Шасцёрку Суперлігі. Калі гэтую задачу мы вырашым арганізацыйна, то мы паедзем і будзем гуляць, – сказаў Старцаў.