Усе навіны

Экс-трэнер «Мінчанкі» Ганчароў: «Як трэнер я сябе ў зямлю не закапаў, хаця і працую з жанчынамі, як мне здаецца, ужо ўсё жыццё»

21 траўня, 17:53

67-гадовы беларускі валейбольны экс-трэнер «Мінчанкі» Віктар Ганчароў расказаў пра сваю кар'еру пра працу ў наваполацкай «Лілеі».

«Кар'еру [гульца] я скончыў у 25 гадоў. Поліартрыт – гэта штука сур'ёзная. Два месяцы праляжаў у шпіталі, і лекары сказалі, што больш ніякіх валейболаў.

Узяў у Гомелі жаночую каманду, у якой не было трэнера. Дваццаць гадоў тамака адпрацаваў. Потым «Каўроўшчык», «Славянка», «Камунальнік», «Мінчанка» – гэта калі толькі беларускія клубы браць. Зборныя – юніёрскія і нацыянальная. Ёсць што прыгадаць.

Цяпер у Наваполацку працую, вывеў каманду ў вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі.

Я працую з камандай, якая атрымлівае малыя грошы. Але мае дзяўчынкі апантаныя і даволі таленавітыя. З імі можна гуляць, хаця, вядома, трэба ўмацаванне.

Але я гляджу ў будучыню з энтузіязмам. Як трэнер я сябе ў зямлю таксама не закапаў. Хаця і працую з жанчынамі, як мне падаецца, ужо ўсё жыццё», – сказаў Ганчароў.