Усе навіны

Беларус Юцэвіч пра расійскае спартыўнае грамадзянства: «Насамрэч для нас гэта шанц, я ім скарыстаўся»

1 лютага 2023, 10:23

Валейбаліст расiйскага «Факела» з Новага Урэнгоя Вадзім Юцэвіч распавёў пра змену спартыўнага грамадзянства з беларускага на расiйскае.

Адзначым, 21-гадовы Юцэвіч нарадзіўся і вырас у Гродне, дзе займаўся валейболам у СДзЮШАР імя Аляксандра Сапегі, ва ўзросце 15 гадоў з'ехаў у сістэму «Факела».

– Ты з Беларусі, з Гродна. Нагадай, ты ў «Факел» з'ехаў і ў выніку спартыўнае грамадзянства расійскае там прымаў?

– Так, так.

– Ты доўга думаў альбо зразумеў, што для развіцця кар'еры гэта будзе проста найлепшы выбар?

– Насамрэч для нас гэта шанц. Я ім скарыстаўся і ўсё. Паехаў гуляць [у «Факел»].

– Ты задаволены тым, як складаецца твая кар'ера?

– Так.

– Гэта значыць ты раіш шукаць магчымасці для росту рабятам любыя?

– Калі ёсць магчымасці, то чаму б і не, – сказаў Юцэвіч.