Усе навіны

Кіраўніца БФВ Цяцерына пра бан: «Мы чакаем перамен. Зменіцца ўсё толькі праз год-паўтара»

11 красавіка, 18:45

Кіраўніца БФВ Ала Цяцерына падзялілася меркаваннем аб адхіленні беларускіх каманд ад міжнародных спаборніцтваў.

– Нічога не змянілася. Пакуль так, але мы чакаем перамен, чакаем выбараў у еўрапейскую Канфедэрацыю валейбола. Можа быць прыйдуць новыя асобы і вырашаць з МАК гэтае пытанне. Будзем чакаць, бо ў нас ёсць час. Мы не сядзім проста так, а займаемся сваёй справай. Напрыклад, праводзім чэмпіянат Рэспублікі Беларусь. Не магу сказаць, што валейбол пакутуе.

– Ці ёсць вера ў тое, што для нас можа нешта памяняцца?

– Думаю, што ўсё залежыць ад МАК. Чамусьці мне падаецца, што зменіцца ўсё толькі праз год-паўтара. Нічога хутка ня робіцца.

– Якая склалася становішча паўплывала на правядзенне нашага чэмпіянату?

– На мой погляд няма. Магу нават сказаць, што чэмпіянат стаў нават цікавейшы. Усе каманды падраўняліся і калі глядзіш у каляндар, то не атрымліваецца меркаваць хто ў каго выйграе. Ніколі не было такой інтрыгі. Цікава ж гуляць супраць гульцоў іншых краін і абменьвацца вопытам, – сказала Цяцерына.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.