Усе навіны

Беларуская валейбалістка Клімец стала чэмпіёнкай Расіі, у Касцючык сярэбраны медаль, у Гарэлік – бронзавы

29 красавіка, 21:13

Беларуская валейбалістка Ганна Клімец у складзе «Дынама-Ак Барс» стала чэмпіёнкай Расіі. Гэта першы сэзон у камандзе для беларускай дыяганальнай.

Клуб перамог ў пятым матчы фінальнай серыі супраць калінінградскага «Лакаматыва», за які выступае яшчэ адна беларуска Вера Касцючык, з лікам 3:0 (25:22, 25:16, 25:18), у серыі – 3-2.

Таксама 29 красавіка ў пятай гульні ў серыі матчаў за трэцяе месца «Ленінградка» беларускі Анастасіі Гарэлік абыграла маскоўскае «Дынама» (0:3). Рахунак у серыі – 3-2.

Такім чынам, Касцючык стала ўладальніцай сярэбранага медаля, а Гарэлік – бронзавага.