Усе навіны

Валейбалістка зборнай Беларусі Федарынчык пра цяжарнасць: «Цяпер не існуе іншых тэм. Дапускаю, што магу не вярнуцца ў спорт»

9 сакавіка 2023, 11:16

Валейбалістка зборнай Беларусі і «Мінчанкі» Алена Федарынчык распавяла пра сваю цяжарнасць, а таксама будучыя кар'ерныя планы.

– Цябе не было на матчах «Мінчанкі» ў складзе, патлумачыш чаму?

– Так, надышоў момант паведаміць нашы навіны, У бліжэйшы час мы рыхтуемся стаць бацькамі. Напэўна, для мяне цяпер не існуе ніякіх іншых тэм, ніякіх іншых поглядаў у будучыню: кім я буду, а што я буду. Пакуль што ўвесь мой інтарэс і ўся мая энергія накіраваны на тое, каб уся наша сям'я, наш спакой, мы жылі ў гармоніі ўжо сумесна з нашым будучым малым.

– Ты дапускаеш, што ты можаш не вярнуцца ў валейбол?

– Ды я дапускаю, я дапускаю, што магу вярнуцца, магу не вярнуцца. Абсалютна цяпер давяраюся, напэўна, моманту. Будзем глядзець па абставінах, па патрэбам, па магчымасцях. Прынамсі ў мяне ёсць адзін запасны варыянт, самы просты варыянт. Ёсць адукацыя для трэнерскай дзейнасці. Бачу ў гэтым сябе, таму што балазе быў добры мой першы трэнер. У мяне ёсць уяўленне аб правільным выхаванні, развіцці той жа ментальнасці ў спорце, і ў плане пастаноўкі тэхнікі. Ёсць жаданне гэта даносіць, ёсць жаданне навучаць, – сказала Федарынчык.

Адзначым, што мужам Федарынчык зʼяўляецца Ігар Федарынчык – трэнер міні-футбольнага «Мінска».