Усе навіны

Удрыс, Шкрэдаў і Клімец патрапілі на драфт у карэйскай лізе

5 красавіка 2023, 16:58

Беларуская валейбалістка Ганна Клімец, а таксама валейбалісты Артур Удрыс і Максім Шкрэдаў патрапілі на драфт для замежных гульцоў у карэйскай лізе.

Як паведамляе BуSport са спасылкай на kovo.co.kr, спартоўцы маюць магчымасць зарабіць да 400 тысяч даляраў у год. Усяго ў спісах прэтэндэнтаў 86 мужчын і 55 жанчын. З іх плануюць выбраць па 40 найлепшых легіянераў.

Апошнім клубам Шкрэдава з'яўляецца грэцкі ПАОК, у Удрыса - «Аккуш» (Турцыя), у Клімец – «Кузейбору» (Турцыя).