Усе навіны

Валейбалістка «Прыбужжа» Кавальчук пра міжнародны бан: «Калі ў чэмпіянаце выйграем ва ўсіх, ідзе расслабленне»

15 траўня, 11:06

Валейбалістка «Прыбужжа» Аксана Кавальчук падзялілася меркаваннем пра адхіленне беларускіх каманд ад міжнародных спаборніцтваў.

– Ці паўплывала на дзяўчынак «Прыбужжа» адсутнасць міжнародных турніраў? Усё ж такі некаторыя гульцы маглі прэтэндаваць на месца ў зборнай…

– Вядома. У нас ёсць таленавітыя спартоўкі. Увосень, напрыклад, Дар'я Саўчук і Рыта Захаранка ўжо падключаліся да зборнай, калі гулялі матчы з Расіяй. Міжнародныя спаборніцтвы - гэта заўсёды матывацыя для далейшай працы.

Таму што цяжкавата, калі мы ў чэмпіянаце выйграем ва ўсіх, недзе ідзе расслабленне ў трэніровачным працэсе. А выезды на міжнародныя турніры матывуюць, асабліва маладых. Яны бачаць, да чаго трэба імкнуцца.

Гульні з «Мінчанкай», дарэчы, для моладзі таксама з'яўляюцца вельмі добрым штуршком для развіцця, – сказала Кавальчук.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.