Усе навіны

Генсак федэрацыі валейбола Цяцерына: «Плануем у Д1 Расіі «Шахцёр», яму ўжо адобрылі бюджэт»

16 траўня, 08:58

Генеральны сакратар федэрацыі валейбола Ала Цяцерына расказала пра тое, якія клубы з Беларусі плануюць у наступным годзе выступаць у чэмпіянаце Расіі.

– Скажыце, мы можам ужо зараз казаць, што «Мінчанка» захоўвае сваё месца ў расійскай суперлізе і будзе ў наступным сезоне сапраўды гуляць?

– Сто адсоткаў, так. Гэта наш брэнд, мы ганарымся. На іх такі попыт у суперлізе. Расія зараз для беларусаў адкрыла свой рынак, і адказалі нам тым жа – у нас расіяне не легіянеры. Яны таксама так зрабілі. Цяпер беларусы не легіянеры.

– У мужчын, напрыклад, раскрытыкаваў Алег Мікановіч сваю каманду пасля паразы ад «Шахцёра» ў чэмпіянаце Беларусі, сказаўшы, маўляў, што, на жаль, ён нават не бачыць росту ў гульцоў. Яны не разумеюць, які гэта быў шанец ім дадзены. Вы згодны?

– Я і згодна і, напэўна, не. Па-першае, тамака маладыя гульцы. У параўнанні з іншымі камандамі, у параўнанні з майстэрствам, я не магу сказаць, што яны не хацелі.

Справа ў тым, што рашэнне ўдзельнічаць у суперлізе было прынятае ў апошні момант.

На наступны год, я спадзяюся, будзе іншая каманда прадстаўляць нас у суперлізе. Мы, ва ўсякім разе, так плануем. Вы, мусіць, ведаеце…

– «Шахцёр» маеце на ўвазе.

– «Шахцёр», так, таму што ўжо ім ухвалілі бюджэт, і гульцоў яны быццам збіраюць добрых, – распавяла Цяцерына.