Усе навіны

«Шахцёр» выступіць у расійскай Суперлізе-2023/24

23 траўня, 16:18

«Шахцёр» выступіць у расiйскай Суперлізе ў сезоне-2023/24. Хатнія матчы салігорская каманда будзе праводзіць у Мінску, у Палацы спорту «Уручча».

Летась у Суперлізе выступаў мінскі «Будаўнік». Па выніках чэмпіянату каманда вылецела з Д1. За сезон у расійскай Суперлізе мінчане атрымалі ўсяго 2 перамогі і пацярпелі 36 паражэнняў (з улікам стыкавых матчаў).