Усе навіны

Міжнародная федэрацыя валейбола працягнула адхіленне РФ і Беларусі

24 чэрвеня, 12:03

Міжнародная федэрацыя валейбола (FIVB) на паседжанні адміністрацыйнай рады прыняла рашэнне працягнуць адхіленне каманд з РФ і Беларусі пад яго эгідай.

Зборныя гэтых краін прыбралі з рэйтынгаў, ачкі замарозілі. Рашэнне датычыцца таксама пляжнага валейбола і валейбола на снезе.

Федэрацыя ўказала, што гэтае рашэнне прынята з улікам апошніх рэкамендацый МАК, паводле якіх расіян і беларусаў дазволілі вяртаць да спаборніцтваў у статусе нейтральных спартсменаў, але пры выкананні шэрагу патрабаванняў. Таксама МАК даў магчымасць кожнай федэрацыі прымаць сваё рашэнне аб магчымым вяртанні РФ і Беларусі.

У 2022 годзе Расія страціла права на правядзенне ЧС.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.