Все новости

Трэнер «Мінчанкі» Пальчэўская: «Не можам утрымліваць гульцоў з-за фінансаў»

18 ліпеня, 17:25

Новы галоўны трэнер «Мінчанкі» Вольга Пальчэўская падзялілася меркаваннем аб камандзе.

– «Мінчанка» – гэта трамплін для валейбалістак, каб паказаць сябе тут і з'ехаць у іншыя клубы?

– На дадзены момант мы не можам утрымліваць гульцоў з-за фінансаў. Бо мы саступаем у гэтым аспекце клубам Суперлігі.

– Склад яшчэ сфарміраваны не цалкам. Чаго чакаць у найбліжэйшай будучыні і чым «Мінчанка» можа прывабліваць гульцоў?

– На дадзены момант у нас 11 гульцоў, але па вяртанні з Мядзела да нас дадасца яшчэ адна дзяўчына.

Цяпер мы ў пошуку крайніх валейбалістак з прыёмам і атакай. Акцэнт робім у еўрапейскі бок, таму што па Расіі ўсе каманды ўкамплектаваны, – цытуе Пальчэўскую sport5 са спасылкай на «Спорт-кадр».