Усе навіны

Бекша пра чэмпіянат Расіі: «Каманды, якія займалі 12-16-е месцы, узмацніліся. Выйсці і адразу выйграць – гэта складаная задача»

4 кастрычніка, 09:27

Галоўны трэнер «Шахцёра» Віктар Бекша падзяліўся меркаваннем аб удзеле каманды ў расійскай Суперлізе.

– Нават тыя каманды, якія ў мінулым сезоне займалі 12-16-е месцы, узмацніліся. Выйсці і адразу выйграць тых супернікаў, якія ўжо не першы год у Суперлізе – гэта складаная задача. Але будзем настройвацца на кожны матч. У спорце заўсёды ёсць пэўны ціск. Калі няма задач – гэта не цікава.

Асабіста я вельмі хацеў, каб каманда заявілася ў Суперлігу. Мы некалькі гадоў аб гэтым казалі. Каб расці – трэба гуляць з наймацнейшымі. Толькі так здараецца рост.

Пры ўсёй павазе, мы досыць лёгка шмат гадоў запар выйграем усё ў Беларусі, – сказаў Бекша.