Усе навіны

Беларускі валейбаліст Бусел: «Краснаярск – камфортны горад. Хіба што ў -35 не пагуляеш»

21 снежня, 20:58

Беларускі валейбаліст Сяргей Бусел, які гуляе за «Енісей», падзяліўся ўражаннямі ад жыцця ў Краснаярску.

– Як вам Краснаярск?

– Вельмі прыгожая сібірская прырода, шмат добраабладнаных месцаў, дзе можна пагуляць. У верасні было добрае надвор'е – пабывалі, у прыватнасці, на Краснаярскіх слупах. У цэлым камфортны горад, плюс я жыву ў зручным месцы. Надворʼе падабаецца, хиба што ўзімку ў -35 асабліва не пагуляеш. Але калі спадае мароз, становіцца нармальна. Шчыра кажучы, моцных адрозненняў ад беларускай зімы не бачу. У нас таксама бывае -20 і ніжэй. Проста экстрэмальна нізкія маразы ў Беларусі могуць быць максімум адзін дзень у год, а ў Краснаярску – амаль тыдзень. Даводзіцца перасоўвацца кароткімі перабежкамі ад кватэры ў машыну і ад машыны ў залу. Людзі адаптуюцца да ўсяго, таму праблем не бачу.

– А як пераносіце пералёты і змены часавых паясоў?

– Нармальна. Звычайна пасля такіх пералётаў ёсць праблема своечасова заснуць, каб звыкнуцца да часавога пояса. У мяне такой няма: я паехаў з сямʼёй і пасля вяртання ў Краснаярск засынаю разам з дзецьмі. Раней гуляў у Самары, і, сапраўды, там прыйшлося цяжэй: трэба было дзве гадзіны дабірацца ад аэрапорта дадому. Гэта вымотвала больш, чым чатырохгадзінны пералёт.

Што да выездаў, то ўсё проста: трэба своечасова легчы спаць, а потым у абед у гульнявы дзень паспаць. І на матчы адчуваеш сябе добра. Адзінае, некамфортна было ў Мінску. Мы прыляцелі загадзя – і гулялі на трэці дзень. І так атрымалася, што на матчы з «Шахцёрам» было цяжка, фактар змены часавых паясоў адбіўся, – сказаў Бусел.