Tribuna/Барацьба/Блогі/Ад Беларусі на міжнародныя турніры па самба ганяюць «сілавікі» – лукашэнкаўскія медыі нават гэтага не хаваюць

Ад Беларусі на міжнародныя турніры па самба ганяюць «сілавікі» – лукашэнкаўскія медыі нават гэтага не хаваюць

Рэкамендацыі МАК не маюць ніякага значэння.

Ад Беларусі на міжнародныя турніры па самба ганяюць «сілавікі» – лукашэнкаўскія медыі нават гэтага не хаваюць

Міжнародная федэрацыя самба (FIAS) – адна з нямногіх міжнародных спартыўных федэрацый, якая пасля пачатку поўнамасшатабнага расійскага ўварвання ва Украіну пры спрыянні лукашэнкаўскага рэжыму насуперак рэкамендацыям МАК увогуле не адхіляла ад міжнародных спаборніцтваў ні расійскіх, ні беларускіх атлетаў. Максімумам санкцый стала скасаванне спаборніцтваў пад эгідай арганізацыі на тэрыторыі РФ і Беларусі.

Такія паводзіны ні разу не здзіўляюць . Офіс Міжнароднай федэрацыі самба месціцца ў Маскве, а генеральным спонсарам арганізацыі ад 2013 года з'яўляецца «Раснафта», якой кіруе Ігар Сечын – адзін з самых набліжаных да прызідэнта РФ Уладзіміра Пуціна бізнесменаў.

Узначальвае FIAS з 2009 года Васіль Шастакоў – блізкі сябар Пуціна, з якім яны разам займаліся дзюдо ў юнацтве. У красавіку мінулага года расійскі палітык узнагародзіў Шастакова ордэнам «За заслугі перад Айчынай» IV ступені. У выканаўчы камітэт FIAS таксама ўваходзіць трохразовы чэмпіён свету па самба і экс-саўладальнік мінскага «Дынама» Уладзімір Япрнінцаў.

Пуцін і Шастакоў

Нічога дзіўнага няма і ў тым, што на міжнародныя спаборніцтвы па гэтым відзе спорту ад Беларусі ездзяць «сілавікі». Хаця ў адпаведнасці з рэкамендацыямі МАК ад 28 сакавіка 2023-га на такія турніры не рэкамендавана дапускаць спартсменаў з дзейнымі кантрактамі з сілавымі ведамствамі лукашэнкаўскага рэжыму. А яшчэ ў часопісе лукашэнкаўскага «алімпійскага камітэта» адкрыта падкрэсліваецца асноўнае месца працы некаторых беларускіх самбістаў.

Напрыклад, у мінулым годзе Даніэла Ждан заваявала залатыя медалі на ЧС у Арменіі і другіх Гульнях краін СНД і срэбра на ЧЕ ў Ізраілі. Расказваючы пра дасягненні спартсменкі, аўтары часопіса не забыліся згадаць, што яна зʼяўляецца супрацоўніцай «аднаго з упраўленняў дэпартамента аховы» так званага міністэрства ўнутраных спраў:

А фіксуючы поспехі падпісанткі за рэжым Анжэлы Жылінскай (выйграла золата на ЧЕ ў Ізраілі і срэбра на ЧС у Арменіі), аўтары ўказалі нават званне і дакладнае месца службы – «прапаршчык батальёна міліцыі Цэнтральнага аддзела Дэпартамента аховы МУС»:

Зрэшты, беларускія самбісты – не адзіныя, каму ўдаецца ездзіць на міжнародныя спаборніцтвы, маючы дзейныя кантракты з сілавымі структурамі рэжыму. Барцам гэта таксама ніяк не замінае:

Іншыя пасты карыстальніка

Умерла уникальная медалистка ОИ под БЧБ-флагом – брала 5 кг золота, тренировала при инвалидности, была с народом в 2020-м
18 траўня, 06:00
2
За «Нафтан» гуляе буяны афрыканец: наязджаў на суддзю, вiнавацiлi ў правакацыi ды «спектаклі» на полі
17 траўня, 13:30
2
Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
15 траўня, 06:00
2
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 траўня, 17:00
2
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 траўня, 06:13
2
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Как беларусы до Шкурина брали кубки в Европе: у Гуренко за два клуба, при Кутузове Роналду сидел на лавке, немало вратарей
4 траўня, 06:00
5
Украина близка к возвращению в элиту мирового хоккея. За нее играет беларус, а тренирует тот, кто учился у Захарова
2 траўня, 19:17
2
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў
1 траўня, 17:00
6
Багдановіч усеўся на «Чырвоны сцяг», а Баскаў – на «Бэнтлі». Але на закрыцці хакейнага сезону былі і больш дзіўныя аўто
1 траўня, 14:21
3
Штрафуют, не пускают в плей-офф, помогают спастись: как регламенты влияют на клубы беларусов за рубежом
1 траўня, 12:01
3
Найлепшага гульца Беларусі ў «Дынама» замяніў самы малады з брамнікаў – ён ужо паспеў прынізіць Савіцкага
1 траўня, 06:27
Усе пасты