Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/Фанаты – найлепшая частка беларускага футболу

Фанаты – найлепшая частка беларускага футболу

Асаблівую падзяку я б выказаў беларускім фанатам, якія першымі масава сталі выкарыстоўваць беларускую мову і прасоўваць культуру на стадыёнах, чым, мяркую, добра паказалі клубам кірунак развіцця ў нацыянальным пытанні. Ды і я сваю перапіску пачаў менавіта тады, калі ўбачыў, што фанаты прыйшлі да мовы, а клубы яшчэ адстаюць. Вельмі шкада, што iм зараз чыніцца шмат перашкод з боку МУС пры наведванні стадыёнаў – гэтага не павінна быць. Фанаты – найлепшая частка беларускага футболу.

Автор — Ігар Случак
25 июня 2015, 10:04

Павольная беларусізацыя футбола ў краіне ідзе ўжо, лічы, пяты ці шосты год. Аднак менавіта 2015-ты стаў найбольш выбітным: адразу чатыры клубы ў Вышэйшай лізе пішуць прозвішчы гульцоў па-беларуску, яшчэ ў пяці на мове агучваюцца ўсе аб’явы на стадыёне. Offside.by знайшоў вытокі апошніх трэндаў беларусізацыі.

Амаль чвэрць стагоддзя мінула з моманту развалу Савецкага Саюзу. Аднак, на жаль, толькі зараз беларускія футбольныя клубы пачынаюць актыўна пераходзіць на родную мову. Добры нацыянальны прыклад калегам падаюць абодва «Дынама», «Гомель» і «Тарпеда-БелАЗ» у Вышэйшай лізе і мінскае «Тарпеда» ў другой.

За беларусізацыю айчыннага спорту ўжо некалькі гадоў змагаецца Ігар Случак. Спадар Ігар распавёў пра поспехі і недарэчнасці на гэтым шляху.

— Вы пачыналі сваю барацьбу амаль чатыры гады таму. Ці ёсць адметныя поспехі за гэты час?

— Лічу, што гэта справа не дарэмная і зараз даволі паспяховая. Калі ў 2011 годзе пачынаў перапіску з клубамі пра больш шырокае распаўсюджванне мовы, яна амаль зусім не выкарыстоўвалася ў беларускім футболе. У цяперашні час на пяці стадыёнах Вышэйшай лігі дыктары працуюць па-беларуску, чатыры каманды гуляюць у форме з прозвішчамі гульцоў па-беларуску (у 2014 годзе такіх каманд наогул не было), беларуская мова шырока выкарыстоўваецца ў афішах і праграмках клубаў, ў іншых момантах. Так што прагрэс вялікі, але пры ўсіх добрых момантах беларуская мова яшчэ выкарыстоўваецца не так моцна, як павінна быць у нацыянальным беларускім чэмпіянаце.

— Гэтыя поспехі  толькі ваша асабістая перамога?

— Вядома, станоўчыя зрухі ў выкарыстанні беларускай мовы адбыліся не толькі дзякуючы маім намаганням, але і дзякуючы фанатам, супрацоўнікам клубаў, сярод якіх вельмі шмат патрыётаў Беларусі ў добрым сэнсе гэтага слова.

Асаблівую падзяку я б выказаў беларускім фанатам, якія першымі масава сталі выкарыстоўваць беларускую мову і прасоўваць культуру на стадыёнах, чым, мяркую, добра паказалі клубам кірунак развіцця ў нацыянальным пытанні. Ды і я сваю перапіску пачаў менавіта тады, калі ўбачыў, што фанаты прыйшлі да мовы, а клубы яшчэ адстаюць. Вельмі шкада, што iм зараз чыніцца шмат перашкод з боку МУС пры наведванні стадыёнаў – гэтага не павінна быць. Фанаты – найлепшая частка беларускага футболу.

— Ці ёсць у Беларусі найлепшыя і найгоршыя клубы ў выкарыстанні роднай мовы?

— Найлепшыя тут «Гомель», «Дынама-Мінск», «Тарпеда» (Мінск), «Белшына», «Тарпеда-БелАЗ», «Славія». Найгоршых шмат, абсалютная большасць такіх. Але прынцыпова не выкарыстоўвае беларускую мову і ганарыцца гэтым магілёўскі «Днепр».

— На ваш погляд, як стымуляваць клубы да большага ўжывання беларускай мовы?

— Мяркую, клубам трэба глядзець на сваіх заўзятараў і браць з іх прыклад. Што да стымулявання – я не прыхільнік нейкіх загадаў і актаў, усё павінна ісці ад сэрца. Тым не менш, думаю, трэба правесці нейкую тлумачальную працу з боку АБФФ. Даслаць, напрыклад, ліст да клубаў з інфармацыяй аб тым, што яна не супраць, каб яны больш выкарыстоўвалі беларускую мову. Бо старыя комплексы яшчэ добра сядзяць у галовах адміністрацыі, якая баіцца праявіць сваю беларускасць. Іншага стымулявання, мяркую, не трэба – нейкіх дадатковых выдаткаў пераход на беларускую мову не прынясе. Тое, што было па-руску, можна рабіць па-беларуску. Чэмпіянат жа ў нас беларускі, а не сёмай лігі Расіі.

Падрабязней па спасылцы

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты