Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/Тарпеда Мінск у Сезоне-2016 будзе пісаць прозвішчы на форме гульцоў па-беларуску ФОТА

Тарпеда Мінск у Сезоне-2016 будзе пісаць прозвішчы на форме гульцоў па-беларуску ФОТА

Тарпеда Мінск у мінулыя гады традыцыйна быў самым беларускамоўным футбольным клубам і працягвае пашыраць беларускую мову. У гэтым годзе каманда нечакана для мяне вырашыла напісаць прозвішчы гульцоў, хоць 1-я ліга дазваляе гуляць і без прозвішчаў - той жа ФК Гомель у гэтым годзе адмовіўся ад напісання прозвішчаў і будзе гуляць толькі пад нумарамі. Што да Тарпеда Мінск, то натуральным было для клуба напісанне прозвішчаў гульцоў па-беларуску - калі ўсё, што робіцца ў клубе, робіцца робіцца на беларускай мове, то не па-руску ж іх пісаць.

Автор — Ігар Случак
16 апреля 2016, 21:33
Тарпеда Мінск у Сезоне-2016 будзе пісаць прозвішчы на форме гульцоў па-беларуску ФОТА

Тарпеда Мінск у мінулыя гады традыцыйна быў самым беларускамоўным футбольным клубам і працягвае пашыраць беларускую мову. У гэтым годзе каманда нечакана для мяне вырашыла напісаць прозвішчы гульцоў, хоць 1-я ліга дазваляе гуляць і без прозвішчаў - той жа ФК Гомель у гэтым годзе адмовіўся ад напісання прозвішчаў (а ў мінулыя гады яны ў яго былі напісаны па-беларуску) і будзе гуляць толькі пад нумарамі - замест прозвішчаў будзе рэклама домабудаўнічага камбіната.

Што да Тарпеда Мінск, то натуральным было для клуба напісанне прозвішчаў гульцоў па-беларуску - калі ўсё, што робіцца ў клубе, робіцца на беларускай мове, то не па-руску ж іх пісаць.

Магчыма прозвішчы будуць яшчэ на форме самага антыбеларускамоўнага клуба Дняпро, але ад яго беларускай мовы чакаць пакуль не прыходзіцца. 

Такім чынам, Тарпеда Мінск з'яўляецца адзіным клубам 1-й лігі, які будзе пісаць прозвішчы сваіх гульцоў па-беларуску. Гэта яшчэ адно сцверджанне таго, што клуб сур'ёзна збіраецца змагацца за месца ў Вышэйшай лізе і хоча прыйсці ў яе не толькі ў добрай спартовай форме, але і ў добрай форме гульнявой. Прыйсці па-беларуску.

Пажадаем яму посьпехаў у гэтым - Гомелю і Тарпеда Мінск самае месца ў Вышэйшай лізе.

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты