Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/Гомельскія фанаты адзначылі Дзень народзінаў - ФК Гомель падарыў перамогу 4:1 ФОТА

Гомельскія фанаты адзначылі Дзень народзінаў - ФК Гомель падарыў перамогу 4:1 ФОТА

15 траўня 2016 года гомельскія фанаты цудоўнай падтрымкай і прыгожымі перформансамі адзначылі свой дзень народзінаў, а ФК Гомель далучыўся да віншаванняў і разграміў ФК Баранавічы з лікам 4:1. Трэба заўважыць, што як ФК Гомель, так і яго адданыя фанаты шырока выкарыстоўваюць беларускую мову - дыктар на стадыёне працуе па-беларуску, на стадыёне гучыць беларускамоўная музыка, прысутнічае беларускамоўнае табло, а афішы запрашаюць гледачоў на стадыён Цэнтральны на роднай гамельчукам беларускай мове. Зарады і банэры фанатаў таксма па-беларуску. Гомельскі клуб і яго фанаты традыцыйна лічыцца аднымі ...

Автор — Ігар Случак
19 мая 2016, 16:07
Гомельскія фанаты адзначылі Дзень народзінаў - ФК Гомель падарыў перамогу 4:1 ФОТА

15 траўня 2016 года гомельскія фанаты цудоўнай падтрымкай і прыгожымі перформансамі адзначылі свой дзень народзінаў, а ФК Гомель далучыўся да віншаванняў і разграміў ФК Баранавічы з лікам 4:1.

Трэба заўважыць, што як ФК Гомель, так і яго адданыя фанаты шырока выкарыстоўваюць беларускую мову - дыктар на стадыёне працуе па-беларуску, на стадыёне гучыць беларускамоўная музыка, прысутнічае беларускамоўнае табло, а афішы запрашаюць гледачоў на стадыён Цэнтральны на роднай гамельчукам беларускай мове.

Зарады і банэры фанатаў таксма па-беларуску. Гомельскі клуб і яго фанаты традыцыйна лічыцца аднымі з самых нацыянальна арыентаваных і беларускамоўных у Беларусі, за што ім шчырая падзяка і павага.

Далучаюся да віншаванняў гомельскім фанатам - без вас футбол у Гомелі не быў бы такім цікавым і прыгожым, асабліва, калі клуб гуляе ў 1-й лізе.

PS Трэба аддаць належнае, што нешматлікія фанаты Баранівічаў, што дабраліся да Гомеля, таксама мелі беларускамоўны банэр, але не проста беларускамоўны, але на тарашкевіцы. 

Больш фота па-спасылцы

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты