Tribuna/Хоккей/Блоги/Суб'ектыўны Погляд/А мог бы і 100500 рублёў атрымаць, ці Як я атрымаў шайбай на хакеі ФОТА

А мог бы і 100500 рублёў атрымаць, ці Як я атрымаў шайбай на хакеі ФОТА

Пранікся душэўнай гісторыяй хлопца, што на халяву схадзіў на гульню чэмпіянату свету па хакеі і шайбу вокам спаймаў, а пасля хэпіэнднічна атрымаў 30 мільёнаў. Ходзіць думка, што такое бывае рэдка, але і я сам у падобную гісторыю трапляў і не адзін раз. Проста бдзіцельным трэба быць і не падстаўляцца. Падрабязнасці ніжэй :)

Автор — Ігар Случак
2 февраля 2015, 15:47

Пранікся хлопца, што на халяву схадзіў на гульню чэмпіянату свету па хакеі і шайбу вокам спаймаў, а пасля хэпіэнднічна атрымаў 30 мільёнаў.

Ходзіць думка, што такое бывае рэдка, але і я сам у падобную гісторыю трапляў і не адзін раз.

Проста бдзіцельным трэба быць і не падстаўляцца.

Быў халодны люты 2012-га на той самай "Мінск-Арэне". Ішла гульня Славакія - Швейцарыя "Турніра чатырох".

Нічога не прадвяшчала бяды, пакуль я не надумаў запечатліць сябе ў гэтым храме спорту і неабдумана і з асобым цэнізмам павярнуўся да арэны спіной.

Амаль адразу я адчуў моцны ўдар так бы мовіць ніжэй спіны злева. Напачатку падумаў, што хтосьці пачаў прынуждаць мяне к парадку на стадыёне, але вакол нікога не было (матч быў дзённы і не дужа папулярны), а месца крыху ніжэй спіны было мокрым і ў сьнезе.

А пасля ўжо і сам каўчуковы дыск заўважыў.

У адрозненні ад хлапца з ЧС задаволіўся сіняком і замест іску на 100500 рублёў ўзяз у бары 2 піва і арэшкі :)

З іншага боку, калі б не ўстаў зрабіць фотачку, мог бы і ў лоб атрымаць, бо маё месца ніжэй спіны якраз на ўзроўні маёй галавы і знаходзілася, калі б я сядзеў.

Мог бы і не заўважыць. Але ў падобным выпадку, што быў ужо на стадыёне ў "Гомелі" ў сярэдзіне 2000-х зрэагаваў і прыгнуўся, адчуўшы толькі подых ветру ад праляцеўшага дыску, што знайшоў свайго героя радам вышэй.

Таму мая парада дасведчанага чалавека - на хакеі лепш пільна сачыць за гульнёй. А калі арэшкамі шчоўкаеш, то не здзіўляйся і зорачкам, што могуць нечакана перад вачамі паплыць :)

Другие посты блога

Все посты