Tribuna/Футбол/Блоги/New Generation/Расейцы жорстка хейцяць наш футбол. Не звяртайце ўвагі: Каліноўскі і Пазняк усё растлумачылі

Расейцы жорстка хейцяць наш футбол. Не звяртайце ўвагі: Каліноўскі і Пазняк усё растлумачылі

Антон Рогач пра прычыны не брацкіх выказванняў.

Блог — New Generation
Автор — Антон Рогач
4 апреля 2020, 17:34

Антон Рогач пра прычыны не брацкіх выказванняў.

Наш футбол трапіў у цэнтр увагі расейскіх заўзятараў. Пакуль астатнія чэмпіянаты прыпынілі з-за пандэміі каранавірусу, наша вышэйшая ліга працягваецца. І нават транслюецца па федэральнаму каналу «Матч-ТВ», маючы аўдыторыю ў Расеі каля 100 тысяч гледачоў.

Але гэтае відовішча падабаецца далёка не ўсім суседзям.

Мне ўвогулле дзіўны такі погляд. У свеце існуюць сотні прафесійных ліг. Нашая стабільна ўваходзіць у топ-30 еўрапейскіх. 25-я згодна з табліцай каэфіцыентаў УЕФА. Самае месца для 26-й краіны Еўропы па памеру ВУП.

Вядома, расейскі чэмпіянат мацнейшы за нашы. Топавыя клубы з Расеі маюць вялізныя грошы, якія яны атрымоўваюць ад нафты («Спартак»), газу («Зеніт») або дзяржаўных карпарацый («Лакаматыў», «Дынама» ды ЦСКА). Ды «Краснадар» у якасці выключэння.

 

Ну і фінальнае пытанне. Калі наш чэмпіянат такое дзярмо, то чаму мы бачым так шмат трансфераў з Беларусі ў Расею. Прыклады. То бок, калі разглядаць меркаванне спадара Каласкова, клубы Расейскай Прэм'ер-лігі ад порнаграфічнай індустрыі далёка не адышлі, ахвотна беручы порназорак з іншай студыі.

***

Але тут кідаецца ў вочы не сутнасць, а танальнасць. Уявіце сябе гульца «Ліверпуля», які пачаў бы называць парнаграфіяй чэмпіянат Расеі. Ён быццам бы меў рацыю: прорва паміж АПЛ і РПЛ ледзь не большая, чым між РПЛ і нашым чэмпіянатам. У Расеі бы такога чалавека назвалі англа-саксам ды ворагам, недабітым пад час вайны (так, СССР ды Брытанія былі на адным баку падчас Другой Сусветнай, але хіба гэта каго хвалюе?).

Але гэта яшчэ ладна. Тут жа справа ў іншым. Расея - быццам бы наш старэйшы брат. І такія словы - нібы нож у спіну.

Але хіба што «нібы».

1863 год быў даўно, але Кастусь Каліноўскі меў адказ на гэтае пытанне: «За ўсіх старон маскалі цяпер талкуюць нам без устанку а сваём брацтве з намі. <...> Не будзем гаварыці, з якіх народаў маскалі паўсталі, брацтва там не многа найдзем, няволя манголаў да і цароў маскоўскіх заўсім забіла ў гэтам народзе ўсякую памяць а свабодзе да і зрабіла з яго грамады людзей паганых без мыслі, без праўды, без справядлівасці, без сумлення да і без баязні Боскай. 3 гэтакім народам цары маскоўскія, што то жывуць людскою крыўдаю, падбілі зямлю нашу пад сваё панаванне, тут то мы іх і пазналі, гэтых, як яны сябе называюць, братоў нашых».

Гэтыя словы выдатна пасуюць да адносінаў футбольных заўзятараў да нашага чэмпіянату. Хтосьці выказываецца жорстка, хтосьці - паблажліва, але з усмешкай, станаўленнем як да чагосьці непаўнавартаснага. Канешне, нават у гэтым грамадстве ёсць выключэнні, якія толькі падцвяржаюць правіла.

Працягнем аналіз з дапамогай выказванняў выбітных сыноў Беларусі. 

Другие посты блога

Черновик дно
13 марта 2021, 16:44
Все посты