Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/Лаўрэнціў Ліка: «Узгадваю аб Тарпеда Мінск з вялікай цеплынёй...»

Лаўрэнціў Ліка: «Узгадваю аб Тарпеда Мінск з вялікай цеплынёй...»

Адным з тых тарпедаўцаў, хто згуляў у фінале Кубка Беларусі 1999/2000 гг. быў 14-ты нумар каманды, румынскі легіянер Лаўрэнціў Ліка. Прэс-служба Тарпеда вырашыла паразмаўляць з адзіным румынскім футбалістам у чэмпіянаце Беларусі і даведацца, якія ўражанні і ўспаміны засталіся ў яго ад выступаў у складзе мінскіх Чорна-Белых.

Автор — Аўтазаводзец
7 июля 2016, 00:31

Адным з тых тарпедаўцаў, хто згуляў у фінале Кубка Беларусі 1999/2000 гг. быў румынскі легіянер Лаўрэнціў Ліка.

Сёння можна казаць, што Лаўрэнціў прыйшоў для ўзмацнення каманды адмыслова пад кубкавы матч. Выхаванец бухарэсцкага “Дынама” правёў у складзе мінскага Тарпеда 17-ць матчаў ды забіў 4 галы, зрабіў 3 галявыя перадачы. У фінале 2000 г. з мазырскай “Славіяй”, Лаўрэнціў Ліка выйшаў на 65-ць хвіліне матчу.

Вось што ўзгадвае аб ім былы капітан мінскага Тарпеда, Юрый Іванавіч Малееў:

“Ліку вельмі добра памятаю, вельмі добры гулец быў, нападаючы – ляўша, дужы. Ён, падаецца, прыйшоў паміж футбольнымі коламі, і, можна сказаць, не зусім у форме. Нейкі прамежак часу яму спатрэбіўся, каб набраць пэўнай кандыцыі, у калектыў увайсці, пазнаёміцца. Агулам аб сабе ён пакінуў прыемныя ўражанні, і як гулец, і як чалавек.”

Прэс-служба мінскага Тарпеда вырашыла паразмаўляць з адзіным румынскім легіянерам у чэмпіянаце Беларусі і даведацца, якія ўражанні і ўспаміны засталіся ў яго ад выступаў у складзе мінскіх Чорна-Белых.

“Так, я ўзгадваю аб Тарпеда Мінск з вялікай цеплынёй, гэта быў добры досвед. Засталіся ў асноўным прыемныя ўражанні, хаця і трэба прызнаць, што памятаю і менш добрыя, асабліва напрыканцы сезона. 

Фота: libertatea.ro

Свой дэбют ў Тарпеда, шчыра кажучы, я памятаю, як час, калі не быў добра падрыхтаваны фізічна і мой стан быў, мякка кажучы, здавальняючым з-за траўмы. Але разам з цудоўным трэнерам мы паставілі мяне на ногі і я адчуваў, як эфектыўнасць гульні пачала расці ад матчу да матчу. Магу сказаць, што футбол у Беларусі ў той час быў засяроджаны ў асноўным на сілавой барацьбе і доўгіх перадачах, так як гуляюць у сучасным футболе.

Выданне “Прэсбол” 2000 г.

Крыўдна толькі, што вынікі каманды былі не зусім стабільнымі: спачатку поспех, пасля параза. Напрыклад узгадваю гульню з камандай “Камунальнік” (Слонім), якая ішла на апошнім месцы ў чэмпіянаце , нашу перамогу над імі дома (3:0, Лаўрэнціў аўтар 1-га гола – Прэс-служба ТМ) і нічыю (0:0) у гасцях, калі і зніклі шанцы на медалі.

Сёння былы нападаючы мінскага Тарпеда жыве ў родным Бухарэсце і не пакідае футбол, абараняючы гонар каманды ветэранаў бухарэсцскага “Дынама”, якая мае стылёвую назву “Old boys”. Лаўрэнціў марыў калісьці стаць акторам і ў яго гэта атрымалася.

Напрыканцы размовы Лаўрэнціў папрасіў “абавязкова перадаць прывітанне ўсім былым калегам і цудоўным заўзятарам!” – што мы і выконваем :).

Яго прозвішча, як і ўсіх фіналістаў Кубка 1999/2000, назаўсёды ўвайшло ў легендарную тарпедаўскую гісторыю.

 

10.07.2016 // Кубак Беларусі - 1/16 фіналу

ТАРПЕДА МІНСК – СЛАВІЯ МАЗЫР

Стадыён “Тарпеда” (Катоўскага, 2 / ст.м.”Аўтазаводская”)

Пачатак у 18:00

Другие посты блога

Все посты