Все новости

Чэмпіён свету па тайскім боксе партугалец Калада падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў

14 июля 2022, 19:24

Партугальскі баксёр, чэмпіён свету па тайскім боксе Дыега Калада падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў.

«Больш за 500 чалавек з 29 краін свету далучыліся да антываеннага руху спартсменаў і выказалі сваю пазіцыю супраць вайны ва Украіне. Падпісваючы дэкларацыю, вы згаджаецеся з патрабаваннямі аб спыненні ваенных дзеянняў, вывадзе войскаў з тэрыторыі Украіны і Беларусі і закліку да справядлівай адказнасці ўсіх вінаватых», – паведамляе БФСС.

Далучыцца да аб’яднанага голасу спартыўнай супольнасці можна па спасылцы.