Все новости

Прадстаўніца НТРК: «Нашы камэнтатары самі маюць права вырашаць, на якой мове камэнтаваць матч»

10 июля 2016, 21:44

Прадстаўніца Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Сьвятлана Краскоўская-Смалонская запэўніла, што ніякага прымусу ў дачыненьні да выбару мовы ня будзе.

«Паколькі ў нашай краіне дзьве дзяржаўныя мовы — беларуская і расейская — то нашы камэнтатары самі маюць права вырашаць і самі могуць выбіраць, на якой мове ім камэнтаваць той ці іншы матч. Гэтак жа будзе і ў выпадку з фіналам футбольнага Эўра-2016», – сказала Краскоўская-Смалонская.