Генсек БАТЭ Вашкевіч прыме ўдзел у сходзе суполкі «Мова Нанова» ў Барысаве

Генеральны сакратар БАТЭ Андрэй Вашкевіч прыме ўдзел у чарговым сходзе суполкі «Мова Нанова» ў Барысаве.

Пасяджэнне пачнецца ў сераду, 21 сакавіка, а 19-й гадзіне ў «Ірландскім пабе».

«Спадар Вашкевіч, які з’яўляецца таксама вядомым футбольным вандроўнікам і вядзе беларускамоўную калонку «БелВашкевіч» на сайце pressball.by, выступіць на тэму «ФК БАТЭ на выправе». І распавядзе аб падарожжах нашага клуба па арэнах Еўропы, а таксама адкажа на пытанні», – паведамляе афіцыйны сайт БАТЭ.

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья