Все новости

Заўзятары БАТЭ падтрымалі ініцыятыву самаізаляцыі і зачынілі сектар актыўнай падтрымкі

1 апреля 2020, 20:14
19

Заўзятары БАТЭ падтрымалі ініцыятыву самаізаляцыі і зачынілі сектар актыўнай падтрымкі.

«Заважаныя заўзятары і фанаты БАТЭ!

У сувязі з сітуацыяй, якая склалася, разумеючы ўсю сур’ёзнасць і пагрозу здароўю і жыццю кожнага чалавека, МЫ падтрымліваем ініцыятыву самаізаляцыі і зачыняем сектар актыўнай падтрымкі. Дадзены вымушаны  каранцін распаўсюджваецца на хатнія і выязныя матчы і працягнецца да моманту стабілізацыі сітуацыі ў краіне, звязанай з каранавiрусам.

Заклікаем кожнага сур’ёзна паставіцца да праблемы і максімальна самаізалявацца, беражыце сябе і сваіх блізкіх.

Спадзяемся на лепшае і жадаем усім здароўя», – гаворыцца ў паведамленні.

Показать еще 19