Все новости

«Не жыватворчы трактар, не 100 грамаў гарэлкі не дапамогуць у дадзенай сітуацыі». Заўзятары «Тарпеда-БелАЗ» падтрымалі ініцыятыву самаізаляцыі

2 апреля 2020, 10:39
1

Заўзятары «Тарпеда-БелАЗ» падтрымалі ініцыятыву самаізаляцыі і зачынілі сектар актыўнай падтрымкі.

«Браты і сёстры, у сувязі з бяздзейнасцю гора-кіраўнікоў АБФФ нам прыходзіцца самім браць адказнасць за нашу бяспеку і бяспеку нашых блізкіх. Ва ўвазе распаўсюджвання інфармацыі аб захварэлых на вірус людзях і сумных вестках пра смяротнасць ад гэтай дрэні актывам фан-руху «Тарпеда» Жодзіна было прынята рашэнне адказацца на нявызначаны перыяд ад актыўнай падтрымкі чорна-белых.

І тут не працуе прынцып «За Тарпеда нават у пекла!», бо пад удар мы можам паставіць не толькі сваё здароўе і жыццё, але і ў першую чаргу здароўе і жыццё сваіх блізкіх, калег па працы і паплечнікаў.

Хочам заявіць гэтак жа, што не жыватворчы трактар, не 100 грамаў гарэлкі не дапамогуць у дадзенай сітуацыі, таму настойліва рэкамендуем ўстрымацца ад наведвання спартыўна-масавых мерапрыемстваў, піцейных і забаўляльных устаноў, іншых спартыўных і забаўляльных пляцовак (спорт-залаў, дыска-клубаў і да т.п.), а таксама мінімізаваць паходы ў крамы, аптэкі, банкі. Не забываем аб сродках індывідуальнай абароны. Здароўя вам і вашым родным», – гаворыцца ў паведамленні.