Все новости

Фанаты БАТЭ: «Усе тыя, хто падпісваецца пад праўласнымi лістамі, запомніце, вы падтрымліваеце генацыд беларускага народу, забойствы і беззаконьне»

2 декабря 2020, 23:30
4

Фанаты БАТЭ звярнуліся да гульцоў каманды.

«Мы, фанаты БАТЭ, давяраем кожнаму гульцу сваёй каманды, пазіцыя якой не паддаецца сумневу. Мы бачым усе ўчынкі, якія вы робіце, пра што кажаце і як рэагуеце на падзеі ў нашай любімай краіне.

Хлопцы, на нашым баку не толькі ўвесь свет, але і праўда. Дух спартсменаў і дух народа адзіны.

Усе тыя, хто падпісваецца пад праўласнымi лістамі, запомніце, вы падтрымліваеце генацыд беларускага народу, забойствы і беззаконьне. З гэтага моманту вы будзеце лічыцца здраднікам свайго народа, ізгоем грамадства і змыць з сябе гэты бруд не ўдасца ніколі.

Разам МЫ – БЕЛАРУСЬ!» – паведамілі фанаты.