Все новости

Расціслаў Шавель: «Пэўны ціск на футбалістаў аказвалі, каб яны маўчалі. Але я не думаю, што пасля выказвання сваёй пазіцыі ў жыцці футбаліста ўсё настолькі стане дрэнна»

8 января 2021, 14:59
1

Футбаліст Расціслаў Шавель падзяліўся меркаваннем, чаму футбалісты не выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю.

— Ты кажаш, што не адзіны гулец, хто выказаў сваю пазіцыю, але якраз да футбалістаў у гэтым складніку ў многіх ёсць пытанні. Людзі лічаць, што большасць футбалістаў прамаўчалі ў такі складаны час. Як ставішся да гэтага?

— Кожны вырашае сам, выказацца яму ці прамаўчаць. Да таго ж, зразумела, пэўны ціск на футбалістаў аказвалі, каб яны маўчалі. А наогул, я прыхільнік наступнага падыходу: калі ёсць што сказаць, дык кажы. І, напэўна, тым, хто прамаўчаў, варта было гэта зрабіць.

— Ці сумна ад таго, што толькі адзінкі хлопцаў з вышэйшай лігі публічна і адкрыта выступілі супраць сітуацыі ў краіне?

— Напэўна, так. Футбалісты — гэта ж вялікая сям’я, і я ўпэўнены, што многія з іх не ўхваляюць усяго таго, што адбываецца ў краіне, і разумеюць, што адбываецца. Але, відаць, ёсць матывы, якія не дазваляюць ім выказвацца. Безумоўна, было б файна, калі б яны сказалі сваё слова.

— Футбольны агент Валерый Ісаеў нядаўна сказаў, што яны проста баяцца страціць заробак і працу.

— Магчыма, так і ёсць. У кожнага абставіны свае, але я не думаю, што пасля выказвання сваёй пазіцыі ў жыцці футбаліста ўсё настолькі стане дрэнна, што яно зменіцца карэнным чынам. Але ж асуджаць нікога не буду, бо проста не магу паставіць сябе на іх месца, – сказаў Шавель.