Все новости

Главред «Нашай Нівы»: «Было зразумела, што гуляць у футбол у Глеба атрымліваецца лепш, чым дэманстраваць грамадскую пазіцыю. Але паводзіць сябе настолькі амёбна…»

8 февраля 2021, 13:56
1

Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч падзяліўся думкай пра рэакцыю Аляксандра Глеба на расследаванне Tribuna.com.

«А что говорить-то. Все, что эта мусорка «Трибуна» выкладывает – мне как бы по барабану. Мне что, оправдываться перед каждым, который будет спрашивать, зачем мне белые кроссовки, зачем мне красные штаны или зачем мне участок? Ну захотел и все. Это моя мечта была», — кажа Аляксандр Глеб.

Чым адзначыўся за апошні год Глеб:

1) Ні слова не сказаў пра сітуацыю ў краіне.2) Атрымаў па заніжанай цане участак на Мінскім моры.3) Тусаваўся з Ганнай Эйсмант — удзельніцай масандраўскіх паездак у пошуках стужак. А жонка Глеба лайкала допіс Эйсмант пра плошчу Перамен.

Тым часам яго брат Вячаслаў з жонкай хадзілі на пратэсты, а бацька, былы актывіст БНФ, нязграбна апраўдваўся: «Зразумейце, у Аляксандра малыя дзеці, яму не да палітыкі»....У самай першай спартыўнай газеце, якая некалі трапілася мне ў рукі ў канцы 90-ых, быў абзац пра тое, што юніёрская зборная Беларусі перамагла Расію 1:0, і пераможны гол забіў Аляксандр Глеб. Мы перамаглі Расію, я быў мегашчаслівы!

Наступныя 20 гадоў я сачыў за ўсім, што звязана з Глебам, прычым не толькі за трансляцыямі «Арсенала» на БТ. Прыкіньце, я рэальна падстройваў свой графік, каб глядзець гульні «Крылаў Саветаў», знаходзіў спасылкі на трансляцыі турэцкага чэмпіяната, хадзіў на матчы «Іслачы». Таму маё расчараванне яшчэ мацнейшае.

Заўсёды было зразумела, што гуляць у футбол у Глеба атрымліваецца лепш, чым дэманстраваць грамадскую пазіцыю. Але паводзіць сябе настолькі амёбна…

Я цалкам згодны з легендарнай фразай «Вашы чаканні — вашы праблемы». Але ўсё адно я адчуваю сорам за Глеба. Панылы сорам», – напісаў Марціновіч у сваім Facebook.