Все новости

«Крумкачы»: «На працягу гэтага сезона ў матчах з удзелам нашай каманды было прынята нямала неадназначных судзейскіх рашэнняў, якія выклікаюць пытанні»

26 августа 2021, 12:00
2

Прэс-служба «Крумкачоў» апублікавала відэа са спрэчнымі судзейскімі рашэннямі ў гульні супраць ФК «Днепр».

«На працягу гэтага сезона ў матчах з удзелам нашай каманды было прынята нямала неадназначных судзейскіх рашэнняў, якія выклікаюць пытанні.

Клуб спрабаваў звяртацца за тлумачэннямі ў АБФФ, якая выпускае спецыялізаваны youtube-праект аб судзействе «Судзіце з намі». Аднак там, на жаль, адмовіліся разабраць спрэчныя, на наш погляд, моманты ў матчах з удзелам «Крумкачоў».

У першым выпуску рубрыцы «Судзіце самі» прапануем вам разабраць моманты з выязнога матчу «Днепр» – «Крумкачы»

Справядлівыя рашэнні прымала судзейская брыгада ў тым матчы?» – гаворыцца ў заяве.