Все новости

Герасіменя пра затрыманне Базанава: «Як ён наогул змог трапіць у Еўрасаюз, не маючы дазволу на ўезд. Хацелася б, каб меры былі больш строгія»

2 декабря 2021, 09:08

Кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя пракаментавала сітуацыю з дэпартацыяй Базанава з Чэхіі.

«Цікава даведацца, як ён наогул змог трапіць у Еўрасаюз, не маючы дазволу на ўезд. Хацелася б, каб меры былі больш строгія. Каб былі ўжытыя санкцыі канкрэтна да яго. Але, напэўна, урад Чэхіі не меў на тое падставы. Хоць штраф, я думаю, даць маглі. 

Вельмі спадзяюся, што УЕФА адгукнецца, пачне расследаванне супраць Базанава. І ўжо спартыўныя санкцыі будуць да яго ўжытыя. Цікава, што праз паўтары гадзіны пасля арышту Базанава, УЕФА актыўна адрэагавала і заступілася за яго. Хоць на нашу справаздачу пакуль рэакцыі няма. Мы лічым, што Базанаў датычны да рэпрэсій ў дачыненні да футбалістаў у Беларусі», – сказала Герасіменя.