Все новости

Мікалай Януш: «Пазіцыя наконт мовы прыйшла з узростам. Мне стала крыху зайздросна, што легіянеры размаўлялі на сваёй мове, а мы не»

21 февраля 2022, 11:53

Трэнер салігорскага «Партызана», які выступае ў другой лізе распавёў, чаму пачаў весці сацыяльныя сеткі па-беларуску, і пра стаўленне да мовы ў сям’і.

- Інстаграм па-беларуску гэта вашая прынцыповая пазіцыя?

– Па інстаграме так. Тут выключна беларуская мова, якую я вельмі люблю.

- А калі з’явілася гэтая вашая пазіцыя наконт мовы?

– Гэта прыйшло з узростам. Калі легіянеры ў нашых камандах размаўлялі са сваімі сем’ямі, мне стала крыху зайздросна, чаму яны размаўляюць на сваёй мове, а мы не. А зрушылася ўсё ў 2014 годзе, калі ў нас гуляў Мікалюнас з Літвы, я падумаў і вырашыў, што трэба нешта рабіць па-беларуску. Так і пачаў весці свой інстаграм па-беларуску.

- У сям’і вы размаўляеце на якой мове?

– У асноўным па-руску, але ёсць словы, якія мы ўсе выкарыстоўваем кожны дзень: дзякуй, калі ласка, добрай раніцы, дабранач. Дабранач — гэта ўвогуле маё любімае слова, і не толькі маё. Мой малодшы сын не ляжа спаць, пакуль яму не скажаш дабранач! – расказаў Януш.