Все новости

Былы арбітр ЧБ Аніхімоўскі: «Я не бачыў карупцыі ў белфутболе, бо ў нас няма на гэта грошай. Тут палітычная праблема – сістэма хворая»

26 апреля 2022, 14:33

Былы арбітр вышэйшай i першай лiгi ЧБ Віталь Аніхімоўскі, які з’ехаў з Беларусі, распавёў пра несумленнае судзейства ў беларускім футболе.

«Я быў прызначаны кіраваць матчам 23-га тура першай лігі [сезона-2021] паміж «Белшынай» і «Валной». За два дні да гульні мне патэлефанавалі: «Віталь, вы малады, таленавіты суддзя... Мы дапаможам вам падняцца яшчэ вышэй у іерархіі... Старшыня федэрацыі хоча, каб «Белшына» выйшла ў вышэйшую лігу. Яны павінны выйграць гэты матч. Вы ведаеце, што адбываецца. Мне не трэба вам тлумачыць».

Пасля гэтага званка я адразу сказаў, што мяне такія дамоўленасці не цікавяць. Калі «Белшына» пераможа, то таму, што яна была лепшай, а не таму, што я ёй дапамагу. «Вална» выйграла 2:1, і пасля гэтай гульні я зразумеў, што ў Беларусі мне няма чаго шукаць.

Карупцыя ў футболе? Не, я гэтага не бачыў. У нас няма на гэта грошай. Тут палітычная праблема, а не праблема карупцыі. Сістэма хворая. У мяне ёсць план з наступнага сезона судзіць у якой-небудзь краіне. Я люблю гэтую працу і спадзяюся, што змагу вярнуцца да яе. Ці веру я ў нармальнасць у Беларусі? Я веру, але такіх зменаў трэба чакаць гадоў пяць-дзесяць», – прыводзіць словы Аніхімоўскага БФСС.

Пасля матчу паміж «Белшынай» і «Валной» Аніхімоўскага адхілі ад працы на два месяцы, а потым сказалі, што яму няма месца ў беларускім футболе.