Все новости

Мелказераў пра словы Байдачнага: «Спорт стаў больш складаным. Ніхто не рабіў замераў, каб параўнаць тагачаснага Кандрацьева і сённяшняга Лісаковіча»

8 июня 2022, 17:59
3

Аўтар канала «жизнь-малина» Мікіта Мелказераў пракаментаваў словы экс-галоўнага трэнера зборнай Беларусі Анатоля Байдачнага, які заявіў, што Віталь Лісаковіч у параўнанні з Георгіем Кандрацьевым нішто як футбаліст.

«Хто такі Лісаковіч у параўнанні з Кандрацьевым? 

Ну, кайф. Распачалося. Узгадваем чэмпіонства мінскага «Дынама» і запрашэнні ў зборную СССР. 

З усёй павагай да Анатоля Мікалаевіча. Памятаю, што ён быў крутым гульцом і зборная пры ім выглядала сімпатычна. Маё юнацтва, таму успаміны прыемныя. 

Але чаму пытанне разглядаецйа ў плоскасці ўзаемаадносін футбаліст-футбаліст? Кандрацьеў – трэнер. У яго праблемы з футбалістам. Футбалістам, які, нагаджуся, мог бы наўпрост зрабіць заявы аб прыпыненні міжнароднай кар’еры.

Як на трэнерскі поспех уплывае паспяховае мінулае гульца? Мне падаецца, у беларускім выпадку толькі робіць горш.

Ну, і яшчэ. Наконт Савецкага саюза. Так, трэ шанаваць. Але гэта спрэчка пра «Чыкага» Джордана, якое нібыта было настолькі легендарным, што на ізі б перамагло праймавый «Голдэн Стэйт» з Кары і Дзюрантам. 

Часы змяніліся. Спорт (футбол у тым ліку) стаў больш складаным. Ніхто не рабіў ніякіх замераў, каб параўнаць тагачаснага футбаліста Кандрацьева і сённяшняга футбаліста Лісаковіча. 

Дарэчы, навукоўцы зрабілі аналіз і прыйшлі да меркавання, што «Голдэн Стэйт» бы перамог. Таму не трэ жыць мінулым. Трэ яго паважаць. І трэ працаваць сёння – для будучыні» – напісаў Мелказераў.