Все новости

Аляксандр Хацкевіч выступіць на Кубку Івуліна ў камандзе БФСС

13 августа 2022, 15:58
3

Лепшы футбаліст Беларусі 1998 і 2000 гадоў, гулец, а пасля трэнер кіеўскага «Дынама», былы галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч выступіць за каманду BSSF на Кубку Івуліна.

«BSSF вітае Аляксандра ў сваёй камандзе! Кубак Івуліна пройдзе заўтра, 14 жніўня, а 10:00 ў Варшаве. Наша мэта – падтрымаць сумленнага журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна, які пацярпеў за сваю грамадзянскую пазіцыю і ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі. 

Раней у нашу каманду ўжо ўвайшлі Ілья Шкурын, Дзяніс Парэчын, Дзмітрый Байдук, Сяргей Міхайлаў і Сцяпан Папоў, – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што Хацкевіч з’яўляецца падпісантам Антывеннай дэкларацыі і выступае за санкцыі супраць беларускіх і расейскіх спартсменаў. 

Кубак Івуліна пачнецца 14 жніўня а 10:00.

Адрас:

Спартыўны комплекс Orlik Przy Bażantarni 3, Warszawa