Все новости

Мікіта Мелказёраў: «Усе ведаюць, як гуляць у футбол, што рабіць Ціханоўскай і каго мне запрашаць на эфіры»

13 августа 2022, 21:43

Аўтар YouTube-канала «жизнь-малина» Мікіта Мелказёраў у сторыс свайго профіля Instagram адказаў, чаму герой апошняга відэа – рускі, а не беларус, кшталту Валерыя Сахашчыка, прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета.

– Адзін рускі габрэй – гэта яшчэ не «пачаў браць інтэрв’ю ў расейцаў». Дарэчы, я вельмі ўдзячны спадару [Віктару] Шэндэровічу, як і ўсім нашым суразмоўцам. Мне цікава з людзьмі. А калі б вышла размова з украінцам, было б тое ж самае пытанне? Пра Сахашчыка адказ такі ж самы, як раней пра Ганну Шаркунову.

Прызвычаіўся, што парады (часам слушныя – я ўдзячны) з’яўляюцца часткай працы. Таму што ўсе ведаюць, як гуляць у футбол, што рабіць [Святлане] Ціханоўскай і каго мне запрашаць на эфіры.

Працягвайце, мяне гэта цешыць. Гэта карысна. Права выбару формы рэакцыі пакідаю за сабой, – напісаў Мелказёраў.