Все новости

Старшыня Беларускага Дому ў Варшаве Зарэмбюк: «Арганізоўваем турнір, каб падтрымаць Івуліна і нагадаць усяму свету, што такія, як Аляксандр, гэта нашы героі»

14 августа 2022, 11:07

Старшыня Беларускага Дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк распавёў, у чым мэта Кубка Івуліна.

– Мы арганізоўваем турнір у гонар палітвязня Аляксанда Івуліна. Ён ужо больш за год знаходзіцца за кратамі. Мэта правядзення гэтага футбольнага турніру – прыцягнуць увагу да несканчаемых рэпрэсій у Беларусі, у тым ліку супраць прадстаўнікоў сусветнага і беларускага спорту.

Нягледзячы на вайну ва Украіне, на тое, што беларускае пытанне зараз стала другасным, для нас беларускія справы і праблемы павінны быць першаснымі і з’яўляюцца актуальнымі. Мы, усе тыя, хто зараз на свабодзе, хто можа свабодна ці падпольна дзейнічаць, павінны рабіць усё магчымае для таго, каб як мага хутчэй вызваліць усіх палітвязняў і не дапусціць арышту новых асобаў. Беларускі дом займаецца гэтым, дапамае з’ехаць з краіны, дапамагае з візавай і юрыдычнай падтрымкай у розных краінах.

А зараз мэта – падтрымаць Аляксандра Івуліна і нагадаць усяму свету, што ў Беларусі працягваюцца рэпрэссі і такія, як Аляксандр, гэта нашы героі, якія кінуты за краты ні за што, сядзяць там без ніякай віны, а толькі за тое, што выказалі сваю грамадзянскую актыўную пазіцыю.

Гэта не першае такога чына мерапрыемства, у мінулым верасні мы арганізавалі ў Беластоку матч зборнай беларускай дыяспары і зборнай беластоцкага клуба «Ягелонія». Тады гульня таксама была прысвечана праблемам палітвязняў і палітычнага пераследу ў Беларусі, – сказаў Зарэмбюк.

Нагадем, што турнір пройдзе ў Варшаве14 жніўня, а 10:00.

Адрас:

Спартыўны комплекс Orlik Przy Bażantarni 3, Warszawa