Все новости

Экс-гулец брэсцкага «Дынама» Байдук: «Больш-менш сталыя палякі разумеюць, што ў Беларусі ўсё складана. Для іх рэжым Лукашэнкі – нешта жахлівае»

4 сентября 2022, 19:54

Былы паўабаронца «Гарадзеі» і бресцкага «Дынама», які зараз гуляе ў польскім «Знічы» з Д4, Дзмітрый Байдук распавёў пра стаўленне палякаў да беларусаў.

«Хаця кожная навіна па тэлевізары звязаная з вайной ва Украіне, больш-менш сталыя палякі разумеюць, што і ў Беларусі ўсё складана. Для іх рэжым Лукашэнкі – нешта жахлівае, ён і блізка не выклікае ў іх ніякіх добрых асацыяцый. Але палякі, з якімі я ўзаемадзейнічаю, успрымаюць беларусаў спакойна.

Ведаю паляка, які трымае свой гатэль з рэстаранам, дык у яго ў свой час доўга працавалі беларусы, гадоў восем. Называе іх цудоўнымі людзьмі, праз іх і да мяне ставіцца нармальна. Думаю, яму падабаецца, як беларусы працуюць, мо і як паводзяць сябе», – распавёў Байдук.