Все новости

Сныціна пра вяртанне Хамутоўскага ў Беларусь, дзе яго затрымалі: «Гэта было рашэнне дарослага чалавека, і нам трэба падтрымліваць Васю і яго сям’ю»

1 октября 2022, 14:01
1

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна пракаментавала вяртанне ў Беларусь экс-трэнера брэстскага «Дынама» і падпісанта за сумленныя выбары Васіля Хамутоўскага. Нагадаем, што ўчора стала вядома пра затрыманне экс-гульца зборнай Беларусі і трэнера «Львова»

«Дзіўныя каментары наконт таго, навошта ён быў у краіне.

Гэта было рашэнне дарослага чалавека, і нам трэба падтрымліваць Васю і яго сям’ю. А не вось гэта вось усё», – напісала Сныціна ў сваім Instagram.