Все новости

Мікалай Золатаў: «Хацелася б гуляць за зборную Беларусі, але цяпер на гэта не разлічваю. Я разумеў наступствы сваіх словаў і выказванняў»

16 октября 2022, 10:47
1

Беларускі абаронец украінскага «Коласа» Мікалай Золатаў выказаўся наконт свайго ўдзела ў складзе зборнай Беларусі.

– Сочыце за тым, што робіцца цяпер з беларускай зборнай?

– Так. Бачу, што акрамя ўсяго іншага на гульню ўплывае лагістычны фактар, бо ўжо два гады зборная Беларусі не гуляе дома. Калі раней каманда лётала чартарнымі рэйсамі проста з Мінска ў горад, дзе адбывалася гульня, і гэта займала 4-5 гадзін, то цяпер яны карыстаюцца рэгулярнымі рэйсамі. Трэба праз Казахстан даляцець у Турцыю, потым у Турцыі перасадка на рэйс у Сербію, дзе апошні раз гуляла зборная. Гэта не тыя ўмовы, у якіх можна нармальна рыхтавацца да гульні. Такі пералёт будзе вельмі цяжкім нават для звычайнага чалавека, якому не трэба на наступны дзень выходзіць на матч.

– Вам бы хацелася быць у сённяшняй нацыяналцы?

– Так. Маё меркаванне не змянілася, я заўсёды хацеў гуляць за зборную. Цяпер, калі шчыра, пра гэта не думаю – напэўна, маральна сябе падрыхтаваў да таго, што мяне там не будзе, і не разлічваў, што мяне паклічуць у зборную. Але хацелася б там быць.

– Шкадуеце, што пакуль усё не так?

– Не. Я разумеў наступствы сваіх словаў і выказванняў, таму ўвогуле не перажываю наконт гэтага, – адзначыў Коласаў.