Все новости

Хацкевіч, Калюжны і Кутузаў прапалі з ліку экспертаў Betera. Не згадваецца і супрацоўніцтва са Стасевічам

17 октября 2022, 14:57

З ліку экспертаў букмекерскай кампаніі Betera зніклі былыя футбалісты зборнай Беларусі Аляксандра Хацкевіч і Віталь Кутузаў, а таксама экс-капітан хакейнай нацкаманды Аляксей Калюжны. Акрамя гэтага зніклі згадкі пра амбасадара Betera экс-капітана футбольнай зборнай Беларусі Ігара Стасевіча.

Ва ўсіх выпадках захаваліся толькі спонсарскія матэрыялы на пабочных сайтах.

Нагадаем, што ў чэрвені 2022-га Parimatch прадаў ТАА ў Беларусі тром мясцовым акцыянерам. Дэ-юрэ новыя уладальнікі адразу перавялі «СТАТУСКВО» пад новы брэнд Betera.

Зараз на старонцы, прысвечанай тым, хто дае для Betera прагнозы, засталося толькі два імя, акрамя ананімнай дзяўчыны, – экс-футбаліста зборнай Беларусі Сяргея Гурэнкі і байца ММА Андрэя Арлоўскага. Абодва ніяк не выказваліся пра вайну ва Украіне і пра паслявыбарчую сітуацыю ў Беларусі (прычым Арлоўскі адмовіўся ад гэтага загадзя).

У канцы 2021-га ў «новы сезон» тады яшчэ Parimatch Беларусь уваходзіў з удвая большай камандай прагназістаў. Сваімі экспертамі кампанія называла таксама Хацкевіча, Кутузава і Калюжнага. У сакавіку 2022-га амбасадарам ужо рэбрэндыраванй Betera быў аб’яўлены Стасевіч.