Все новости

Мікіта Мелказёраў: «Івулін з глузду з’едзе, калі даведаецца, што ў Варшаве робіцца ў яго гонар»

30 октября 2022, 20:02

Журналіст і вядучы YouTube-канала «Жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў у сваім Instagram распавёў пра сістэму каманд названых у гонар Аляксандра Івуліна.

– Прыеду да Варшавы, возьмеце да сваёй каманды ў футбол?

–  Ад мяне нічога не залежыць. Сёння першы раз гуляў за адну з камандаў сістэмы Team Ivulin. Гэта FC Red Bull. Наша брыгада – гэта прыблізна New York Red Bull. Усяго па горадзе заяўлена чатыры ці пяць такіх калектываў.

А агулам Саня з глузду з’едзе, калі даведаецца, што тут робіцца ў яго гонар. Таму спасылка на клуб ёсць. Можна пісаць туды, – напісаў Мелказёраў.

Нагадаем, Івуліна затрымалі 3 чэрвеня 2021 года разам з Яраславам Пісарэнкам, які з’яўляўся мантажорам праекту «ЧестнОК» (выйшаў праз 15 сутак арышту), і арыштавалі на 30 сутак за нібыта вывешаны ў акне бел-чырвона-белы сцяг.

2 ліпеня 2021 года Івуліна перавялі ў СІЗА як падазраванага па крымінальнай справе. Пазней стала вядома, што журналісту прад’яўлена абвінавачанне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса РБ («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях»).

19 студзеня 2022-га суд Савецкага раёна Мінска прыгаварыў Івуліна да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Таксама «Мінсктранс» выставіў Івуліну пазоў на 39 тысяч рублёў.

29 сакавіка ў Менскім гарадскім судзе адбыўся разгляд апеляцыі па справе Івуліна. Прысуд быў пакінуты без змен.

20 красавіка стала вядома, што Івулін этапаваны ў калонію «Ваўчыныя норы». Адрас для лістоў: Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, ст. Даманава, ВК №22, а/с 20, 225295, Івуліну Аляксандру Мікалаевічу