Tribuna/Футбол/Блоги/41-гадовы Златан ізноў у зборнай. У дзень яго дэбюту ў Югаславіі (!) пачаўся суд над тымі, хто фальсіфікаваў выбары прэзідэнта, а Піначэта пасадзілі пад хатні арышт

41-гадовы Златан ізноў у зборнай. У дзень яго дэбюту ў Югаславіі (!) пачаўся суд над тымі, хто фальсіфікаваў выбары прэзідэнта, а Піначэта пасадзілі пад хатні арышт

Швед знітоўвае пакаленні.

23 марта 2023, 07:17
41-гадовы Златан ізноў у зборнай. У дзень яго дэбюту ў Югаславіі (!) пачаўся суд над тымі, хто фальсіфікаваў выбары прэзідэнта, а Піначэта пасадзілі пад хатні арышт

Адна з самых прыемных навін перад акном на матчы зборных – вяртанне Златана Ібрагімавіча ў зборную Швецыі. 41-гадовы форвард не гуляў за нацыянальную каманду ад сакавіка 2022-га (0:2 супраць Польшчы), а затым атрымаў сур'ёзную траўму калена, праз якую на яго рахунку толькі 4 матчы за «Мілан» у бягучым сезоне (хоць ужо паспеў забіць і ўсталяваць рэкорд Серыі А).

Трэнер зборнай Швецыі Янне Андэрсан лічыць, што Златан можа дапамагчы камандзе і на полі, і па-за яго межамі. І гэта падобна да праўды, бо, нягледзячы на ўзрост, у апошніх сезонах рэзультатыўнасць шведа трымаецца на ўзроўні 0,3-0,5 галоў за матч. Праўда, гэта толькі ў клубным футболе. У матчах нацыянальных каманд у Ібрагімавіча нуль забітых мячоў ад 2015 года, калі ён зрабіў дубль у вароты зборнай Даніі ў адборы на Еўра. Праўда, тут ёсць важны нюанс: з таго моманту ён згуляў усяго 10 паядынкаў, а таксама браў перапынак на чатыры гады.

Але Златан усё роўна найлепшы бамбардзір у гісторыі зборнай Швецыі. На яго рахунку 62 галы. Магчыма, ужо хутка іх стане больш, хаця Янне Андэрсан і прызнаўся, што не плануе ставіць Ібрагімавіча ў старт на матчы супраць Бельгіі і Азербайджана.

А 22 гады таму Томі Содэрберг і Ларс Лагербек (дуэт трэнераў зборнай Швецыі) смела выпусцілі Ібру з першых хвілін у таварыскай гульні супраць зборнай Фарэрскіх астравоў. Як і іншых маладых гульцоў – сярэдні ўзрост шведаў у гэтым паядынку складаў усяго 21,2 гады. І калі такія імёны, як Стэфан Ісідзакі, Пер Нільсан, Фрэдрык Карлсан мала каму пра штосьці зараз гавораць, то імя Златана ўжо ўпісанае ў гісторыю.

Гэта быў дзіўны матч. Па-першае, ён праходзіў у манежы - такі быў міжнародны дэбют будучай легенды футбола. Засталося некалькі атмасферных фатаграфій.

А па-другое – Швецыя не змагла абгуляць Фарэрскія астравы, паядынак завяршыўся ўнічыю 0:0.

Мы звязаліся з галоўнымі героямі таго матчу – фарэрскімі брамнікамі Ёкупам Мікельсенам і Ёнсам Кнудсенам (мог запомніцца вам тым, што гуляў у шапцы з пампонам), якія былі ўдзельнікамі гульні.

«Я вельмі добра памятаю тую гульню. Мы сустракаліся ў закрытай зале, былі вельмі задаволены нічыёй.

Златан добра запомніўся. Ён быў асаблівым гульцом ужо ў такім маладым узросце, быў вельмі хуткім. У нас было не так шмат праблем у абароне ў той гульні, але памятаю, як пасля матчу нашыя абаронцы расказвалі, як цяжка было справіцца са Златанам.

Хаця аднойчы яны дазволілі яму выйсці сам-насам са мной. Але я выратаваў каманду, адбіўшы мяч нагой пасля яго ўдару. Так што я магу пахваліцца, што гуляў супраць Златана, але ніколі ад яго не прапускаў», – сказаў Кнудсен у каментарыі Tribuna.com.

«Я памятаю гэтую гульню, усе казалі пра Златана. Ужо ў тым паядынку можна было ўбачыць, наколькі фантастычны ён. Мы гулялі ў памяшканні на штучным газоне.

Я ганаруся тым, што выратаваў вароты ў першым тайме, калі ён завяршаў атаку ударам з лёту ў маіх варот. Мы ўсе ведалі, што ён быў гульцом, за якім варта сачыць і ў якога будзе фантастычная кар'ера», – успомніў і Мікельсэн.

Дата гульні – 31 студзеня 2001 года.

І каб зразумець, наколькі даўно гэта было, прапануем вам некалькі навін у той самы дзень.

Па афіцыйных дадзеных, колькасць ахвяр у выніку была ніжэй – загінула ад 14 да 20 тысяч чалавек. Але як тут не правесці паралелі з 2023 годам?

Разбіральніцтвы і абвінавачванні працягваліся амаль да самай смерці Піначэта – у 2006 годзе.

Гэтага двайніка ніхто больш не бачыў.

Дарэчы, а Элізабэт дажыла да 2009 года.

Так, тады яшчэ існавала Югаславія. Чакаем суда над фальсіфікатарамі ў Беларусі.

Спойлер: не забаранілі. На выбарах у бундэстаг 2013 года партыя атрымала 560 660 галасоў выбаршчыкаў (1,3%).

А затым Раберта быў трэнерам Златана.

***

А колькі вам было 31 студзеня 2001 года? Можа, вы нават памятаеце, што рабілі ў той дзень? Напішыце ў каментарыях.

Фота: Bildbyrån, Ludvig Thunman / Global Look Press

Другие посты пользователя

Все посты